Урок. Твая зямля названа светла- Беларусь


“ Твая зямля, твая Радзіма названа светла- Беларусь”
ЗАДАЧЫ :паглыбіць і замацаваць веды вучняў пра Беларусь;
развіваць у вучняў лагічнае мысленне, уменне працаваць з картай, вылучаць галоўнае;
выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашу краіну, за яе самаадданых і працавітых людзей, якіх па праву можна назваць творцамі сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны, любоў да Радзімы, імкненне стаць патрыётам сваёй Радзімы, жаданне мець непасрэднае дачыненне да яе.

ХОД УРОКА

1. Добры дзень, дзеці. Вось і зноў мы з вамі сустрэліся ў сваёй роднай школе, родным, прыгожым, светлым класе. Я вельмі задаволена, а вы?
За лета вы добра адпачылі і прыйшлі ізноў за новымі ведамі.
Давайце і пачнем наш першы ўрок. Але перад тым як мы пачнем, я хацела б вам зачытаць зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка.
Рабяты на што звяртаеПрэзідэнт увагу. Якімі вы павінны быць?
Правільна! Ён указвае на тое, што вы будзеце працавітымі, мэтанакіраванымі, чулымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі Беларусі.
Аб чым пойдзе гаворка на ўроку, вы праслухайце, калі ласка верш і скажаце пра гаворыцца ў ім.

На карце вялікага свету
Яна як прыгожы лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток.
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток,
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток.
А ў навальніцу б,ецца,
Нябачна паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма Названа светла – Беларусь.
Якая прыгожая назва ў нашай краіны – Беларусь! А яшчэ – Бацькаўшчына. Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.
Сеня я вам прапаную, падарожжа па нашым прыгожым падручніку, які падараваў нам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Я лічу, што ўсе любяць падарожнічаць? Так?
Такім чынам, мы пачынаем вандроўку па роднай беларускай зямлі. А ці ведаеце вы, чаму такую назву носіць наша краіна? У назве нашай дзяржавы спалучыліся два словы- Белая і Русь. Некалі так называліся землі, яеія сення часткова займае Рэспубліка Беларусь. Існуе некалькі версій пахлджання назвы. Першая звязана з тым, што людзі, якія жылі на тэрыторыі, якую сення займае наша краіна, не падпарадкаваліся іншаземным уладарам, а слова “белая” пазначала- вольная, незалежная, вялікаяЮ старажытная. Згодна з другой версіяй, назва краіны паходзіць ад светлага адцення валасоў або белага колеру адзення жыхароў гэтых мясцін.
У кожнай дзяржавы ёсць свае сімвалы- герб, сцяг і гімн. Як правіла, яны адлюстроўваюць яе гісторыю і культурныя традыцыі.
Герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ. У ім адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўная каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць.
Кожная дэталь мае важнае значэнне і дае зрокавыя, наглядныя і ў той жа час важныя звесткі пра нашу краіну, пра наш народ.
Першае, на што зверне ўвагу кожны, – гэта зялёны контур тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца. Гэта сімволіка зразумела кожнаму: усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзім.
Вянок з каласоў – увасабляе перамогу, разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі; знак удачы.
Канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам жывёл.
Лён – сімвал працы, знак дабра, дастатку.
Зямны шар – знак таго, што РБ успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі дсябраваць і гандляваць.
Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця.
Чырвоная зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў.
Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу надпіс залацістага колеру «РБ».
Сцяг
Вось ён сцяг нашай краіны, галоўны сімвал нашай Радзімы. (14.05.95. прыняты) Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.
Уважліва разгледзьце ўсе колеры і арнамент…
Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.
Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – гэта колер Прыроды, нашай карміцелькі, нашай першамаці. Гэта колер палёў і лясоў. Зялёны колер – колер дабрыні і росту, развіцця, дабрабыту і міру.
Белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці.
Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор ці арнамент. Ён сімвалізуе самыя істотныя якасці народа: працалюбства і працоўнае майстэрства. У цэнтры арнаменту – ромб з тоўстымі «кручкамі», якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Разам з тым гэта сімвал засеянага поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі. Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні – «хлябы», ежа для духа і цела.
Такім чынам, беларускі сцяг расказвае гісторыю беларускага народа, заклікае да ажыццяўлення самых высокіх памкненняў, да свабоды, росквіту і дружбы народаў.
Гэты сцяг лунае над будынкам, у якім працуе Прэзідэнт РБ Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Сцяг пастаянна ўзняты і над будынкамі іншых дзяржаўных устаноў.
Таксама ёсць святы герба і сцяга.
Ёсць таксама гімн, у нашай дзяржаве. Які гучыць на ўсіх урачыстых мерапрыемствах. Ен расказвае пра нашу Радзіму. Пра беларускі народ. Гімн заўседы слухаюць стоя.
Таксама наша краіна сябруе з некалькімі краінамі. А з якімі я вам нагадаю. Праслухайце верш і адкажаце, з якімі краінамі мяжуе Беларусь.
Мяжуе з Польшай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла:
Беларусь.
Колькі краін- суседак у Рэспублікі Беларусь?
Як яны называюцца?
На нашай зямлі больш за 20 тысяч вялікіх і малых рэк і азёр. Яны нас кормяць, пояць і ратуюць ад засухі. Прырода нашага краю вельмі разнастайная.
У кожнай дзяржавы ёсць сталіца- галоўны горад. Сталіца нашай краіны- горад-герой Мінск. Давайце паглядзім, што гэта за горад.
Будынак Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
У 1890 годзе на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Энгельса, паблізу тагачаснага Аляксандраўскага саду, з'явіўся будынак гарадскога тэатра з глядзельнай залай на 550 месцаў, стылізаваны пад архітэктуру барока. 2—3 лютага 1919 года ў гэтым будынку праходзіў Першы Усебеларускі з'езд Саветаў дэпутатаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя БССР. 3 1920 года тут працуе вядучы беларускі тэатр (сёння Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)
Траецкае прадмесце
Калісьці гэтае прадмесце было самым вялікім у горадзе. Ужо ў 12 ст. жылі тут людзі. На гары віраваў Траецкі рынак – там, дзе зараз Оперны тэатр. Адны кажуць, што гара Траецкая атрымала назву, калі ў 15 ст. збудавалі абарончы рэдут (палявое ўмацаванне) Святой Тройцы. Другія лічаць, што назву гары даў храм.
У Траецкім з*явілася і першая ў горадзе аптэка. Дазвол на гэта даў у 1748 годзе кароль Аўгуст ІІІ гарадскому радцу Яну Давіду Шэйбе.
Цяпер Траецкае – прыгожае месца, куды вядуць гасцей, дзе любяць бавіць час. А ў 19 ст. жылі там людзі “сярэдняга саслоўя” – гандляры, рамеснікі, сяляне. Бадзялася тут шмат беспрытульнікаў, жабракоў, якія ўдзень сноўдалі па Траецкай гары, а начавалі ў прытулку на Свіслачы.
З Траецкім прадмесцем звязаны імёны нашых вялікіх паэтаў. Нездарма тут скрыжоўваюцца вуліцы Я.Купалы і М.Багдановіча. На былой Аляксандраўскай набярэжнай здымалі кватэру бацькі Купалы. Тут, у доме на Аляксандраўскай, нарадзіўся сын дырэктара – Максім Багдановіч. У Траецкім стаяў і дом Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у якім пісьменнік жыў і працаваў.
Цяпер тут можна наведаць Музей Максіма Багдановіча і Музей гісторыі беларускай літаратуры, паглядзець экспазіцыю ў Доме прыроды і зазірнуць у галерэю “Жыльбел”.
Доўга спрачаліся, як павінен выглядаць астравок пасярод Свіслачы, які помнік на ім паставіць… Перамог праект, які ўшаноўвае памяць беларусаў, што загінулі на вайне ў Афганістане ў 80-я гады ХХ ст. Цяпер гэты востраў называецца востраў мужнасці і смутку. А ў народзе – Востраў слёз.Прывакзальная плошча
Карэта, брычка, каляска, таратайка, фаэтон, модная карыёлька-двухколка… На чым толькі не ездзілі па дарогах Беларусі! У ХІХ стагоддзі з*явіліся дыліжансы і амнібусы. Прайшла праз Мінск чыгунка…Конка – першы грамадскі транспарт, які з*явіўся ў нашым горадзе. Некалькі коней цягнулі па рэйках вагон з імперыялам – адкрытай пляцоўкай наверсе. Адкрыццё конкі было вялікай падзеяй для горада. Рабочым выдаваліся бясплатныя талоны для праезду да месца працы. Аднак коней замяніла тэхніка. І ў 1927 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці мінскай конкі.
А вось першы таксіст з*явіўся ў горадзе ў 1906 годзе, гэта раней, чым у Маскве.
23 кастрычніка 1924 года пачаў развозіць пасажыраў першы мінскі аўтобус. Можна было праехацца за 24 капейкі.
Але сапраўдным цудам для мінчан стаў пуск трамвая. У іншых гарадах Расійскай імперыі трамвай пачаў хадзіць у ХІХ стагоддзі. А ў Мінску гэта здарылася 13 кастрычніка 1929 года.
У 1952 годзе па нашых вуліцах пабег тралейбус. Першапачаткова гэта быў грузавы транспарт. Існаваў нават тралейбус “асобага прызначэння” – яго экіпаж тлумачыў пасажырам правілы дарожнага руху.
Горад імкліва рос… І транспарт патрабаваўся імклівы.
Былі ў Мінску 2 чыгуначныя вакзалы – Віленскі і Брэсцкі. Вакзалы лічыліся не самымі лепшымі – 2-га разраду. Той вакзал, які служыў мінчанам апошнія дзесяцігоддзі, збудаваны пасля рэавлюцыі. І хаця ён меў гістарычную каштоўнасць, у 2000 годзе на яго месцы паўстаў сучасны будынак, які нагадвае шкляны палац (маленькі горад, у якім ёсць крамы і кавярні, цырульні і аптэкі і нават дзіц. гарадок з атракцыёнамі).
Праспект Францішка Скарыны
Праспект Францішка Скарыны — галоўная магістраль беларускай сталіцы. Даўжыня яго — больш за 11 кіламетраў. Праспект створаны ў пасляваенны час на месцы вуліцы Савецкай і Барысаўскага тракта. Яго перарываюць галоўныя плошчы Мінска — Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Якуба Коласа і Калініна. Найбольш адметная з іх, безумоўна, плошча Незалежнасці, якая да 1991 года насіла імя Леніна. Плошча займае 7 гектараў і, па некаторых звестках, з'яўляецца адной з самых вялікіх у Еўропе. Акрамя касцёла святых Сымона і Алены і Дома ўраду на ёй знаходзяцца галоўныя карпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна.
Плошчы Перамогі
Цэлая група таленавітых архітэктараў працавала над абліччам плошчы Перамогі, якая раней называлася Круглая. Абеліск атрымаўся вышынёй 38 м. Урачыстае адкрыццё адбылося 3 ліпеня 1954 года. Паглядзець было на што. Ззяў ордэн перамогі, які ўвенчваў абелік: камень упрыгожылі арнаментам – грані абеліска нагадваюць ручнікі. У 1961 годзе ля абеліска Перамогі запылаў Вечны агонь – сімвал памяці па тых, хто загінуў.
Але час ідзе, горад мяняецца. Пад пл. Перамогі прайшло метро. У 1984 годзе плошчу павялічылі – цяпер яна не круглая, а, хутчэй, авальная. А пад ёй – мемарыяльная зала, якая паўтарае абрысы плошчы. На сценах выбіты імёны 566 Герояў Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь.
Да абеліска заўсёды прыходзяць людзі, каб ушанаваць памяць людзей, якія вызвалялі нашу краіну.
Кастрычніцкая плошча
Кастрычніцкая плошча да 1984 года называлася Цэнтральнай. Яе архітэктурнае аблічча раней вызначаў Палац культуры Белсаўпрафа, але сёння дамінантай плошчы з`яўляецца грандыёзны гмах Палаца Рэспублікі, будаўніцтва якога пачалося тут у 1985 годзе.
У нашай краіне вельмі шмат прыгожых і ўтульных гарадоў і вёсак. Давайце павандруем па той вобласці, дзе знаходзіцца наша вёска.
Гомельская вобласць мае вельмі шмат помнікаў. Адным із іх гэта помнік Кірыле Тураўскаму, які знаходзіцца у горадзе Тураў. Таксама дабываюць ў нашай воблаці нафту, вугаль, дабываюць розныя карысныя выкапні.
Наша вобласць мяжуе з Брэсцкай , Мінскай, Магілёўскай вобласцю.
Сёння кожны белрус ганарыцца духоўнай спадчнай нашых продкаў. Пра ўраджэнцаў Беларусі , якія ўнеслі ўклад у сусветную культуру, мне хочацца яшчэ раз Вам напомніць.
Ефрасіння Полацкая – гэта беларуская асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, кананізаваная праваслаўнай царквой. Імя Ефрасіння Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна заснавала жаночы манастыр, які стаў астветніцкім цэнтрам не толькі на беларускіх землях. Кнігі, што перапісваліся ў гэтым манастыры, былі вядомыя і ў Ноўгарадзе, і ў Кіеве. Па загадзе Ефрасінні была пабудавана Спаса-Ефрасіннеўская царква, што ўпрыгожыла Полацк, а таксама некалькі храмаў. Яе дзейнасцт пакінула след не только ў гісторыі, але і ў душы беларускага народа, народа, адвеку звязаннага з кнігай, народа, што з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі.
У Полацку жыў і славуты майстар-ювелір Лазар Богша, які па загадзе Ефрасінні зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж. Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. Наш славуты зямляк Францішак Скарына – найярчэйшы прыклад таму.
Ён з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры. Першадрукар хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку.
Сярод выдатных людзей беларускай зямлі нельга не ўспомніць і пра Сімяона Полацкага, які адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі.
Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч, ён стаў адным з пачынальнікаў паэзіі. Ён пісаў на лацінскай, пльскай, беларускай мовах. У шматжанравай літаратурнай спадчыне Сімяона Полацкага ёсць нямала твораў, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эстэтычныя праблемы мастацтва – літаратуры, музыкі, жывапісу.
У нас выпускаюць Белазы, трактары “Беларусь”, матацыклы, веласіпеды, халадзільнікі, радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, тэлевізары. Беларусь славіцца сваімі тканінамі, трыкатажнымі вырабамі, абуткам. А колькі тавару вырабляецца з драўніны! Лес займае трэцюю частку тэрыторыі Беларусі.
Сябры, вы прыйшлі ў школу, каб набываца веды, вучыцца. Гэта права гарантавана вам нашай дзяржавай. Пасля заканчэння школы вы зможаце працягнуць сваю адукацыю і засвоіць пэўную прафесію ў вучылішчы, каледжы або вышэйшай навучальнай установе.
Як вы лічыце, навошта чалавеку патрэбна вучыцца?
Як называюцца прафесіі вашых бацькоў?
Кім вы марыце працаваць, калі станеце дарослымі?
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
Сябры, мае я спадзяваюся, што вам спадабалас наша падарожжа па Беларусі. Кніга, якую мы сення разглядалі, дапамагла вам у сеняшнім падарожжы. Я думаю, што урок вам спадабаўся? Я жадаю вам поспехаў у вучобе. І усяго найлепшага. А гэтым наш урок закончаны.

Приложенные файлы


Добавить комментарий