«Урок па навучанню грамаце «Літара ё»


Тэма: Літара ё
Мэта:
пазнаёміць з літарай ё, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснай), фарміраваць уменні пісаць малую літару ё;
адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту, адпрацоўваць навык напісання назваў рэк з вялікай літары; развиваць мысленне, памяць, мову;
сачыць за правільнай паставай пры пісьме; выхоўваць акуратнасць, старанасць, увагу.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Рэлаксацыйная гульня “Дрэва”
Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай.
Вашыя ногі - гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!
Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!”
Я жадаю вам поспехаў у працы.ІІ. Моўная размінка
Чыстагаворка
Рабяты, якую літару мы вучыліся пісаць на мінулым уроку ? (дз, Дз)
З спалучэння якіх літар пішаца літара дз? (з літары д і з)
Літар дзве, а колькі гукаў яна мае? (Літара дз мае адзін гук [дз’]
Добра, малайцы а зараз давайце прачытаем чыстагаворку з вывучанай літарай.
Дзі – дзі – дзі – вакол сябе паглядзі.
Дзе – дзе – дзе – камар з мухаю ідзе.
ІІІ. Актуалізацыя ведаў - На якія групы падзяляюцца ўсе гукі беларускай мовы?
- Чым адрозніваюцца гукі ад літар?
- На якія групы падзяляюцца зычныя гукі?
- На якія групы падзяляюцца галосныя гукі?
Работа ў групах -Раскласці літары ў 2 кошыкі: у першы кошык- сабраць галосныя літары, якія паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага гука, у другі кошык – галосныя літары, якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука. 
а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і.
ІV. Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялуРабяты, давайце пагуляем у гульню “Знайдзі лішнюю літару” на
“Рамонку”.
(На пялёстках кветкі размешчаны літары: с, т, м, к, ё)
Вось  HYPERLINK "http://shkola.of.by/zacvetaet-paparacekvetka-bgu-v-mirovom-obrazovatelenom-prostra.html" і кветка няпростая,
А цудоўная якая.
Літару лішнюю знайдзіце,
Усім нам цуда пакажыце.
- Давайце назавём першыя чатыры літары. Назавём апошнюю літару.
- Якая літара лішняя? (ё).
- Чаму? (так як яна галосная, бо вымаўляецца з дапамогай голасу)
- А як называюцца астатнія гукі? (зычныя)
- Рабяты, можа хто небудзь ужо здагадаўся, над якой тэмай мы будзем сёння працаваць?
- Правільна, сёння мы будзем вучыцца пісаць маленькую літару ё;
- Да чаго мы будзем імкнуцца на ўроку? ( Мы павінны навучыцца пісаць маленькую прапісную літару ё, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту)
Гімнастыка для вачэй
V. Засваенне новых ведаў1. Параўнанне друкаванай і рукапіснай літар ё.Знаёмства з напісаннем малой літары ё, суаднясенне яе графічнага пісьмовага вобраза з друкаваным
2. Тлумачэнне напісання літары, узор настаўніка
3. Паўтарэнне правіл пасадкі ў час пісьма
Я сшытачку адкрыю,
Вугалочкам пакладу.
Я ад вас сябры, не скрыю –
Ручку я вось так дзяржу!
Сяду прама, не сагнуся
За работу я вазьмуся.
4. Абвядзенне па контуры, дапісванне, самастойнае пісьмо літары
5. Разгадванне загадак
Звяры-сябры і птушкі
Яе прыбралі ў пушчы –
І водзяць карагод,
Святкуюць Новы год. (Ёлка)
Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А які ён мяккі ці цвёрды?

Невялікае, без’языкае:
Не есць, не п’е,
А гаворыць і пяе. (Радыё)
Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А звярніце ўвагу як вымаўляецца трэці склад у слове, мякка ці цвёрда?
Літара ё паказвае не толькі на мяккасць папярэдняга зычнага гука, але яна абазначае мяккі склад у пачатку слова і пасля галоснай.
Давайце праверым. Адкрыйце свае сшытачкі і прачытаем склады і словы з літарай ё.
6. Чытанне складоў і слоў з літарай ё.
7. Самастойнае пісьмо складоў, слоў.
Фізкультхвілінка
Козачка белая па гародзе бегала
Аб’елася лебяды, нарабіла бяды.
Баднула бабулю, патаптала цыбулю,
Патаптала часнок: брык-скок, брык-скок.
VІ. Развіццё мовы
А зараз наступнае заданне. Давайце прачытаем словы-імёны ў сшытках.
Чаму гэтыя словы напісаны з вялікай літары?
А что значыць слова Нёман? (Назва ракі)

Рака Нёман - ўзнікла з балота, адна з найбуйнейшых і найстарэйшых рэк Беларусі. Працякае на Гродзеньшчыне. Яна цячэ па тэрыторыі трох краін: Беларусі, Літвы і Расіі. У ніжнім цячэнні служыць дзяржаўнай мяжой паміж Расіяй і Літвой.
Раку Нёман насяляе мноства відаў рыб.  На рацэ Нёман можна выдатна адпачыць на добраўпарадкаваных пляжах.
А як мы павінны сябе паводзіць у такіх месцах?
-Давайце складзём сказ з гэтымі словамі. (Сцёпа, Лёня, Сёма пайшлі лавіць рыбу на раку Нёман. )
VІІ. Замацаванне вывучанага
1.Чытанне і пісьмо складоў з ё, е, о.
2.Работа ў групах. Разгадайце рэбусы
Ё 3,1 ЁЛ ”
3. Калектыўная работа. Праца каля дошкі
Гульня “Словы-хітруны”
Знайдзіце ў словах іншыя словы
Вясёлка (ёлка), вастрыё (астры, тры), мёд (ёд), вясёлы (сёлы).
VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- Якую літару мы сёння вучыліся пісаць?
- Якая яна галосная ці зычная?
- Паказвае на мяккасць ці цвёрдасць?
- Ці дасягнулі мы пастаўленай мэты ўрока?
- Пакажыце смайлік, які ў вас настрой у канцы ўрока. Ці не было цяжкасцей, ці ўсё было зразумела?

Приложенные файлы


Добавить комментарий