«Урок па навучанню грамаце «Літара Я»


Тэма: Літара ЯМэты:
навучыць пісаць вялікую літару Я, адпрацоўваць навык каліграфічнага напісання вывучаных літар, практыкаваць у спісванні з друкаванага тэксту і пісьмовага тэксту,
замацоўваць уменне вызначаць месца націску ў словах, паказваць літары мяккіх зычных гукаў
выхоўваць акуратнасць, старанасць, самастойнасць у час працы ў сшытках.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Празвінеў званок,
Пачынаецца ўрок,
Хутка час прабяжыць ,
Трэба ім даражыць.
2. Актуалізацыя ведаў - На якія групы дзеляцца ўсе гукі беларускай мовы?
- Чым адрозніваюцца гукі ад літар?
- На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
- На якія групы дзеляцца галосныя гукі?
Работа ў групах 
-Раскласці літары ў 2 кошыкі :у першы кошык- сабраць галосныя літары, якія паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага гука, у другі кошык – галосныя літары, якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука. 
а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і.
3. Хвілінка чыстагаворкі ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК- вырас пад кустом (масляк ) ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-жураўлі (ляцяць) ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ- гуляе на лужку (цяля) НЯ-НЯ-НЯ-выбегла з хлява (ягня) СЯ-СЯ-СЯ- лягло ў лужу (парася) БЯ-БЯ-БЯ-бяжыць да мамы (жарабя)
4. Паведамленне тэмы, мэты ўрока
- Сёння мы будзем вучыццца пісаць вялікую літару Я.
- Скажыце да чаго мы будзем імкнуцца на сённяшнім уроку.
4.Праца над новым  матэрыялам 1) Знаёмства з напісаннем вялікай літары Я, суаднясенне яе графічнага вобраза з друкаваным
2) Тлумачэнне напісання літары
3) Абвядзенне па контуры, дапісванне, самастойнае пісьмо літары
4) Самастойнае пісьмо слоў-імёнаў людзей
Фізкультхфілінка
5) Гульнявое практыкаванне “Хто ў парку” (састаўленне са складоў і запіс слоў – імёнаў людзей)
6) Спісванне з друкаванага тэксту з папярэдняй групоўкай слоў. Адгадванне загадкі, пастаноўка націску ў словах
1. Я з металу, рук не маю
На вадзе трымаюсь.
Перавожу груз, людзей. (карабель)
Карабель плыве ці ляціць?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
2. Без рук, без ног,
на жываце паўзе,
яшчэ і іншых вязе. (човен)
Човен плыве ці ляціць?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
3.Ні пяра, ні крылаў, а хутчэй арла,
Толькі выпусціць хвост –
Панясецца да звёзд. (ракета)
Ракета плавае ці лятае?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
4. Што гэта за птушка?(цецярук)
- Цецярук плавае ці лятае?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
5. Хто гэта? (божая кароўка)
- Божая кароўка плавае ці лятае?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
6. Што гэта за рыба? (лешч)
- Лешч плавае ці лятае?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
7. Прылятае да нас з цяплом,
Прарабіўшы шлях доўгі.
Лепіць домік пад акном
З травы і гліны. (ластаўка)
- Ластаўка плавае ці лятае?
Колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск?
5. Развіццё мовы
1.Гульня “Назаві маму”
Жарабя ў ...
Ягня ў...
Казляня ў...
Цяля ў ...
Кураня ў...
Качаня ў ...
Гусяня ў ...
Парася ў ...
2.Практыкаванне “Чуйныя вушкі” Ліпа, лапа, вада,вяду,сарока, варона, верабей, сані, сама, сініца, база, бяроза, мяса, зязюля, цяля, цацка. 3. Работа ў групах
– прачытаць, знайсці “лішняе “ слова:
Качаня, ягня, гусяня, кураня.
Карова, авечка, курыца, свіння.
4. Гульня “Адзін – шмат” Парася - ... Качаня - ... Гусяня - ... Кураня - ... Кацяня - ... Цяля - ...
6. Падвядзенне вынікаў урока
-Якую літару мы вучыліся сёння пісаць?
-Якая яна галосная ці зычная?
- Паказвае на цвёрдасць ці мяккасць?
- Ці дасягнулі мы мэты ўрока
7. Рэфлексія
Ацаніць сваю работу на ўроку.

Приложенные файлы


Добавить комментарий