«Урок па матэматыцы «Вымярэнне даўжыні прадметаў умоўнымі меркамі «


Тэма: Вымярэнне даўжыні прадметаў умоўнымі меркамі
Мэта:
Паказаць прыём вымярэння даўжыні з дапамогай умоўных мерак;;
Фарміраваць уменні параўноўваць даўжыні палосак “на вока” і з дапамогай вымярэння адной і той жа меркі;
выхоўваць увагу, актыўнасць; фарміраваць уменне працаваць у пары.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Гульня “Добрай раніцы”
-Рабяты, давайце пагуляем у гульню “Добрай раніцы”
Мне вельмі хочацца пажадаць добрай раніцы усім-усім, кожнаму з вас.
Добрай раніцы, рабяты! Добрай раніцы ўсім, хто прысутнічае на нашым уроку!
Я скажу слова “Добрай раніцы…”і назаву каго небудзь з нашага класа, тыя, каго я назаву, памашуць мне рукой – значыць, вы пачулі мяне і адказваеце на прывітанне.
Паспрабуем?
Добрай раніцы ўсім дзяўчынкам!
Добрай раніцы ўсім хлопчыкам!
Добрай раніцы ўсім тым, хто чысціў сёння зубы!
Добрай раніцы ўсім, каму падабаецца такое надвор’е, як зараз за акном.
Добрай раніцы ўсім, хто любіць цукеркі!
Добрай раніцы ўсім, хто сёння будзе добра працаваць на ўроку!
ІІ. Вусны лік
Гульня “Называй – не зявай”
4, 1, 5, 16, 2 , 7, 18, 13.
-Назавіце лікі па парадку, пачынаючы з найбольшага.
-Назавіце лікі па парадку, пачынаючы з найменшага.
-Якія лікі ў лікавым радзе стаяць зправа ад 16 (17) злева ад 18 (17)?
-Якія лікі ў лікавым радзе стаяць паміж 5 і 7; 16 і 13?
2. Падстаноўка прапушчаных лікаў
7+1=* 6+*=8 *+3=8
3.Палічы геаметрычныя фігуры
Фізкультхвілінка
ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Увядзенне ў новую тэму
На дошцы некалькі адрэзкаў рознай даўжыні і рознага размяшчэння (вертыкальные, гарызантальныя, наклоныя), пранумярованыя.
-Что агульнага ў гэтых фігур? (гэта адрэзкі)
-Чым яны адрозніваюцца? (даўжынёй)
-Як можна параўнаць адрэзкі па даўжыні? (“на вока”)
-Калі “на вока” параўнаць нельга, як гэта зрабіць па –другому? (накладаннем, па клетках)
-Ці можна накласці адрэзкі на дошцы адзін на другі?
-Ці можна палічыць клеткі, калі адрэзак наклонны?
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу
-Што ж рабіць? Няўжо гэтыя адрэзкі ніяк нельга параўнаць? (Дзець разважаюць)
-Рабяты, нашы адрэзкі можна вымяраць пры “шагаючы” пальцамі.
-А можу я такім спосабам вымяраць даўжыню падаконіка?
Дзеці параўноўваюць даўжыню розных прадметаў у класе:падаконік, парту і т.д.рознымі меркамі.
-А шырыню класа мне зручна мераць пальцамі? (шагамі)
-Цудоўна! Давайце я буду крочыць, а вы лічыце.
- А зараз будзе крочыць …(вучань).
-Чаму ў нас даўжыня атрымалася рознай?
-Як жа так? Хіба клас змяніўся? Ён расшырыўся? (не, даўжыня кроку розная)
-Чый крок большы? Чый меншы?
Вынік: чым большы сам крок, тым меншы лік атрымаецца.
-для вымярэння даўжыні неабходна мерка. У мяне ёсць мерка. Як з яе дапамогай параўнаць адрэзкі? Раскажыці і пакажыце.
-Сёння на ўроку мы будзем вучыцца вымяраць адрэзкі пры дапамозе меркі.
Таксама будзе удасканальваць вашы вылічальныя навыкі.
-У кожнага з вас на парце ляжыць канверт. У ім – адрэзан і мерка. Дастаньце. Вымерайце даўжыню адрэзка пры дапамозе меркі.
-Памяняйцеся суседам па парце меркамі. Яшчэ раз вымерайце адрэзак. Што заўважылі? (атрымаліся розныя вынікі)
-Чаму атрымаліся розныя выніківымярэнняў?(розныя меркі)
-Як зрабіць так, каб вынікі былі аднолькавыя у вас і суседа? (узять адну і тую ж мерку)
-Вазьміце адну мерку, вымерайце адрэзак, параўнайце іх даўжыню.
Пальчыкавая гімнастыка
Дзеці вымяраюць пальцамі даўжыню парты, даўжыню спінкі стула.
V. Замацаванне новых ведаў
1. Работа па падручніку
№1, стар. 86
- Вымерайце даўжыню сіняга адрэзка.
-Вымерайце даўжыню жоўтага адрэзка. Параўнайце
2.Работа ў сшытках
№1, стар. 44
-Нашай меркай будзе адна клетка. Палічыце, колькі клетак займае кожны адрэзак або палоска, запішыце яго. Параўнайце іх па даўжыні.
VІ. Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу
Работа па падручніку
А) Рашыць задачу
№ 2, стар. 86
Б) Гульня “Прыкладаў шмат – адказ адзін”
№ 4, стар. 86
Работа ў сшытках
А) Рашэнне задачы №2, стар. 44 ў сшытках

Б) Матэматычны дыктант
№3, стар.44
- Запішыце найменшы адназначны лік.
-Запішыце найбольшы адназначны лік.
-Запішыце найменшы двухзначны лік.
-Першае складаемае 2, другое 3. Запішыце чаму роўна сума.
-Памяншаемае 10, адымаемае 5. Чаму роўна рознасць.
-У Мішы было 5 цукерак, а ў Пеці на 2 цукеркі больш. Колькі цукерак было ў Пеці.
VІІ.Падвядзенне вынікаў урока. Самаацэнка
З якім новым спосабамі вымярэння даўжыні прадметаў пазнаёміліся? (пры дапамозе меркі)
Назавіце ўсе спосабы вымярэння даўжыні прадметаў.(”на вока”, накладанем, па клетках, пры дапамозе меркі)
VІІ. Рэфлексія. Самаацэнка
“Чым карысны быў урок”
Што спадабалася на ўроку?
Дзе вы можаце прымяніць атрыманыя веды?
Ацаніце сваю працу на ўроку.

Приложенные файлы


Добавить комментарий