«Урок па матэматыцы «Параўнанне даўжынь прадметаў “на вока” і з дапамогай разліноўкі ў клетку»


Тэма: Параўнанне даўжынь прадметаў “на вока” і з дапамогай разліноўкі ў клетку
Мэта:
Пазнаёміць вучняў з параўнаннем прадметаў па даўжыні “на вока”, з дапамогай разліноўкі ў клеткук; вучыць устанаўліваць адносіны “больш”, “менш”, “роўна” ў мностве даўжынь прадметаў;
адпрацоўваць вылічальныя навыкі ў межах 20; удасканальваць уменні рашаць простыя задачы;
выхоўваць увагу, актыўнасць; развіваць уменне працаваць у пары.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Рэлаксацыйная гульня “Дрэва”
Дзеці ўстаюць, ногі – на шырыне плеч, рукі – свабодныя ўздоўж тулава, вочы закрытыя.
Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай.
Вашы ногі- гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!
Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!”
Я жадаю вам поспехаў у працы.
У мяне на дошцы чароўная кветачка, але яна яшчэ ў бутоне. Дапамагчы ёй раскрыцца мы можам, выканаўшы сем заданняў урока.
ІІ. Вусны лік
Рабяты, мы добра вывучылі лікі першага і другога дзясятка.прывядзіце прыклады, дзе ў жыцці вам неабходны гэтыя веды. (Нумарацыя дамоў на вуліцы, лічбы на цыферблаце, грашовыя знакі і т.д.
Сёння на ўроку мы будзем падарожнічаць з чароўнай кветачкай. Кожны пялёстак падрыхтаваў для нас шмат цікавых заданняў. Давайце ўсе разам выканаем іх.
1-шы пялёстак
Праца з радам лікаў:
12, 15, 17, 7, 18, 19, 20.
Прачытайце рад лікаў.
Які лік “лішні”? Чаму?
Які лік у радзе самы маленькі? Самы вялікі?
Назавіце суседзяў ліку .
Што значыць павяльчыць на …? Паменшыць на …?
Павялічце двухзначныя лікі ў радзе на 1.
Гульня “ Палічы хутка”
№ 4, стар. 85
Дзець знаходзяць значэнне выразу і называюць прыклад, які пачынаецца з атрыманага ліку.
2-гі пялёстак
“Фантастычнае здарэнне”
З далёкага югу вяртаўся журавель і вырашыў пераначаваць у сваёй даўняй сяброўкі кошкі Мурляны. Але ноччу разлілася рака і затапіла домік Мурляны. Сябры пачалі зваць на дапамогу. Пачулі першакласнікі зоў аб дапамозе і выратавалі… А вось каго – даведаецеся, рашыўшы гэты прыклад.
9-4+3-6+4-3+7=
10 – кошка;
9 – журавель.
А чаму менавіта кошку выратавалі першакласнікі? І што здарылася з жураўлём?
Заданне №6, с. 85
-Вы добра палічылі. Чароўная кветачка прапануе вам выканаць наступнае заданне і пераўтварыць фігуры.
3-ці пялёстак
“Мазгавы штурм”
У кватэры тры пакоі. З аднаго пакоя зрабілі два. Колькі стала пакояў у кватэры? (4)
Фізкультхвілінка
ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
-Чым адрозніваюцца маленькі і вялікі кругі.(Паказваю фігуры)
-Чым адрозніваецца чырвоны трохвугольнік ад жоўтага трохвугольніка? (Колерам)
- Чым адрозніваецца трохвугольнік ад квадрата? (формай)
- Чым яшчэ можуць адрознівацца фігуры, мы даведаемся сёння на ўроку.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу
4-ты пялёстак
Тлумачэнне настаўніка
Прачытайце слова ЯНЫЖЎАД наадварот і вы даведаецеся, як яшчэ можна параўноўваць прадметы.
Паказваю дзве палоскі паперы, розныя па колеру і даўжыні, і прапаную дзецям назваць ту, якая даўжэйшая.
Як вы вызначылі?
Такі спосаб называецца “на вока”. Ён выкарыстоўваецца, калі прадметы вельмі адрозніваюцца па даўжыні.
Параўнайце “на вока”, што даўжэйшае: парта або падручнік?
Параўнайце “на вока”, што даўжэйшае: падручнік або сшытак?
Ці можна гэта зрабіць? Як параўнаць даўжыню такіх прадметаў?
Каб параўнаць даўжыню такіх прадметаў, можна накласці іх адзін на аднаго. Паспрабуйце сшытак накласці на падручнік. Што вы можаце сказаць пра іх даўжыню? (яна аднолькавая)
Можна параўнаць даўжыню прадметаў, калі пакласці іх побач адзін з адным, параўняючы краі. Так вы робіце, калі строіцеся на ўроках фізкультуры па росце. Увесь рост – гэта таксама даўжыня.
Пастройцеся па росце: хлопчыкі – каля дошкі, а дзяўчынкі – на каўры. Вызначце самага высокага ў сваёй камандзе.
Фізкультхвілінка
Самы высокі член каманды праводзіць фізкультхвілінку (па выбару вучня).
5 –ты пялёстак
Работа па падручніку “Даведайся новае”
Заданне №1, стар. 84
Заданне №2, стар. 84
Якія прадметы вы бачыце на малюнку?
Які прадмет самы доўгі?
Які прадмет самы кароткі?
Як вы гэта вызначылі? (на вока)
Як праверыць нашы здагадкі? (палічыць клеткі)
Каб пераканацца ў тым, што вы правы, палічыце, колькі клетачак па даўжыні займае кожны прадмет.
V. Замацаванне новых ведаў
1. Практычная работа ў парах
1. Узяць лінейку, аловак, ручку, гумку.
2. Размясціце іх па даўжыні, пачынаючы з самага доўгага прадмета.
2.Работа ў сшытках
Заданне №1, стар. 43
Заданне №2, стар. 43
Як параўнаць прадметы на малюнку? (па клетках)
Які прадмет самы кароткі? Чаму вы так лічыце.
VІ. Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу
6-ты пялёстак
Рубрыка “Паўтарай, не зявай”
Заданне №3, стар. 43. Работа ў парах
Гульня “Вылічальная машына”
Работа па падручніку
Заданне №3, стар. 84
Запішыце рашэнне задачы ў рабочы сшытак №4
VІІ.Падвядзенне вынікаў урока. Самаацэнка
Чаму сёння навучыліся? (параўноўваць прадметы па даўжыні)
Якімі спосабамі можна гэта зрабіць? (“на вока”, накладаннем, па клетках)
VІІ. Рэфлексія
7-мы пялёстак
“Чым карысны быў урок”
Урок спадабаўся мне тым што…
Урок паказаўся цікавым ..
Урок навучыў…

Приложенные файлы


Добавить комментарий