«Урок па матэматыцы «Параўнанне даўжынь прадметаў «


Тэма: Параўнанне даўжынь прадметаў
Мэта:
Вучыць параўноўваць даўжыні прадметаўпасля вымярэння іх маштабнай лінейкай;
Удасканальваць навыкі вылічэння;
Выхоўваць самастойнась, акуратнасць; фарміраваць уменне працаваць у пары.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Гульня “Добрай раніцы”
-Рабяты, давайце пагуляем у гульню “Добрай раніцы”.
Мне вельмі хочацца пажадаць добрай раніцы усім-усім, кожнаму з вас.
Добрай раніцы, рабяты! Добрай раніцы ўсім, хто прысутнічае на нашым уроку!
Я скажу слова “Добрай раніцы…” і назаву каго небудзь з нашага класа, тыя, каго я назаву, памашуць мне рукой – значыць, вы пачулі мяне і адказваеце на прывітанне.
Паспрабуем?
Добрай раніцы ўсім дзяўчынкам!
Добрай раніцы ўсім хлопчыкам!
Добрай раніцы ўсім тым, хто чысціў сёння зубы!
Добрай раніцы ўсім, каму падабаецца такое надвор’е, як зараз за акном.
Добрай раніцы ўсім, хто любіць цукеркі!
Добрай раніцы ўсім, хто сёння будзе добра працаваць на ўроку!
Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа па краіне Матэматыцы на казачным цягніку. Падарожнічаючы па гэтай краіне, мы паўторым усё, што ўжо ведаем, і навучымся параўноўваць адрэзкі па даўжыні.
ІІ. Вусны лік
Але для таго каб наш цягнік крануўся, мы павінны прыцапіць вагончыкі па парадку. Адказ рэшанага прыклада будзе нумарам вагончыка.
Каб правільна разставіць нумары вагончыкаў, давайце паўторым шчот.
Шчот прамы і адваротны (па радах)
Палічыце ад 13 да 18 і наадварот.
Палічыце ад 9 да 14 і наадварот.
Назавіце “суседзей” ліку 4, 7, 9
Гульня “Складзём цягнік”
На дошцы “вагончыкі” з прыкладамі ў адвольным парадку.дзеці рашаюць прыклады і ставяць “вагончыкі” па парадку ( па ўзрастаню адказаў да прыкладаў):
7-6 14-12 13-10 18-14 20-15 9-3 17-10
Добра! Усе вагончыкі мы прымацавалі правільна і можам адпраўляцца ў падарожжа.
На кожнай станцыі нас будзе чакаць канверт, але ўзяць яго мы зможам, калі правільна выканаем заданне. Ну, а аткрыць канверты зможам у канцы падарожжа, калі усе заданні будуць выкананыя.
Фізкультхвілінка
ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Увядзенне ў новую тэму
Мы пад’ехалі да станцыі “Знай-ка”
Якую адзінку даўжыні вы ведаеце?
Як правільна вымяраць даўжыню адрэзка пры дапамозе лінейкі?
Вымерайце даўжыню сваёй далоні.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу
Станцыя “Даведайся”
Сёння мы папрактыкуемся ў вымярэнні даўжыні адрэзкаў.
Работа ў сшытках
№1, стар. 47
Вымерайце даўжыню адрэзкаў у сшытку, вынікі запішыце.
Які адрэзак свмы доўгі?
Ці можна параўноўваць адрэзкі па даўжыні?
Чаму другі адрэзак даўжэйшы за першы і трэці?
V. Замацаванне новых ведаў
Станцыя “Замацуй-ка”
Работа па падручніку
№1, стар. 92
Даўжыню якога прадмета вымяраць лягчэй?
Як вымяраць даўжыню пэндзліка?
Вымерайце даўжыню кожнага прадмета.
Фізкультхвілінка
VІ. Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу
Станцыя “Паўтарай-ка”
Работа па падручніку
а)№2, стар. 92
Запіс кароткай умовы, дапаўненне схемы і афармленне рашэння ў сшыткі (№2, стар. 47)
б) №3*, стар. 92 (у парах)
Скласці ўсе магчымыя варыянты
в) №5, стар. 93 (па варыянтах)
г) №6, стар. 93 (у парах) – вусна
Дзець па чарзе рашаюць прыклады, правяраючы адзін аднаго.
Самастойная работа ў сшытках
№3, стар. 47
VІІ.Падвядзенне вынікаў урока
Прыйшла пара вяртацца з падарожжа.
Што навучыліся рабіць на ўроку?
Як вам працавалася?
VІІ. Рэфлексія. Самаацэнка
Ацаніце сваю працу на ўроку

Приложенные файлы


Добавить комментарий