Ты сла&#253на, Зямля, што вякам нарадзiла такога выдатнага сына свайго…


Чтобы посмотреть презентацию с картинками, оформлением и слайдами, скачайте ее файл и откройте в PowerPoint на своем компьютере.
Текстовое содержимое слайдов презентации:

Адраджэнне (Рэнесанс) – гэта эпоха ў развіцці еўрапейскай духоўнай культуры ў пераходны перыяд ад сярэднявечча да новага часу (XIVст. – 1-я палова XVIIст.) Характарызуецца незвычайным уздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў і літаратур, нацыянальнай самасвядомасці. Галоўныя тыпалагічныя рысы эпохі Адраджэння: - арыентацыя на даследаванне прыроды і чалавека (гуманізм і антрапацэнтрызм) і, як вынік, узмацнен-не суб’ектыўнага пачатку; пантэістычны светапогляд (адзінства ўсяго жывога і неабходнасць паважлівых адносін да прыроды); сцверджанне зямной каштоўнасці гарманічнага, усебакова развітага чалавека – майстра, мастака, філосафа; паступовае пераадоленне схаластычнага дагматызму і станаўленне крытычнай думкі. Галоўныя дасягненні эпохі Адраджэння: • вялікія геаграфічныя адкрыцці, якія садзейнічалі пераадоленню сярэднявечнага правінцыялізму, сцвердзілі шарападобнасць Зямлі, адзінства зямнога жыцця; • астранамічныя і фізіка-матэматычныя тэорыі (М. Капернік, Г. Галілей, І. Кеплер і інш.), паводле якіх Зямля аказалася не цэнтрам завершанага і дасканалага космасу, а часткай сонеч-най сістэмы і бясконцага сусвету; • хуткае станаўленне тэхнічных навук, біялогіі, медыцыны, эксперыментальных даследаванняў, якія садзейнічалі тэхналагічнаму прагрэсу і чалачеказнаўству; • высокага ўзроўню дасягнулі гуманістычныя навукі – свецкая філасофія, кнігадрукаванне, адкрыццё і пашырэнне якога стала адной з асноўных умоў дэмакратызацыі навукі, літаратуры і асветы; • узлёт рэалістычнага мастацтва і станаўленне нацыянальных літаратур. Эпоха Адраджэння – перыяд росквіту Вялікага княства Літоўскага, развіцця грамадства, культуры беларускай нацыі, старабеларускай мовы, узнікнення кнігадрукавання. Беларуская мова набыла дзяржаўны статус. На старабеларускай мове напісаны найважнейшыя дзяржаўна-прававыя акты, у тым ліку Статуты ВКЛ (Статут 1529г. - адзін з першых у Еўропе зводаў законаў; статуты 1566г., 1588г.). Метрыка ВКЛ – збор найважнейшых матэрыялаў, комплекс дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя таксама з’яўляецца пацверджаннем дзяржаўнага статуса беларускай мовы з канца XIVст. да канца XVII ст.У гэты ж час створана “Хроніка Быхаўца” – найвыдатнейшы помнік беларуска-літоўскага летапісання. У 1522г. беларускі паэт Мікола Гусоўскі склаў знакамітую “Песню пра зубра” – паэму-гімн роднай зямлі. Тады ж, у XVI ст., на Беларусі, якая была актыўнай удзель- ніцай агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага прагрэсу, таленавітымі рукамі народных майстроў былі ўзведзены такія арыгінальныя помнікі беларускага дойлідства, як Мірскі замак, саборы ў Сынковічах, Мураванцы, палацы ў Гародні і Нясвіжы. Мірскі замак Палац Радзівілаў у Нясвіжы Касцёл у Нясвіжы Сабор у Сынковічах Але ў першую чаргу беларускае Адраджэнне звязана з імем Францыска Скарыны – стваральніка беларускага і ўсходнеславян-скага кнігадрукавання, гуманіста і асветніка. Ён быў адным з першых дзеячаў Усходняй Еўропы, які добра разумеў вялікую гістарычную місію друкаванай кнігі, як магутнага сродка культур-нага прагрэсу чалавецтва. Францыск Скарына глыбока адчуў, што кніга патрэбна яго народу не менш чым хлеб. Яна – неацэнны скарб чалавечай мудрасці, “маці і настаўніца ўсіх добрых спраў”, невычэрпная крыніца ведаў, важны сродак асветы і духоўнага ўдасканалення чалавека. Чытанне ж кніг, па словах Скарыны, - гаючыя лекі для душы. Францыск Скарына быў незвычайнай асобаю, чалавекам высокай культуры, сапраўдным гуманістам. Ён глыбока паважаў сваіх чытачоў і шчыра імкнуўся ўзняць іх да свайго высокага ўзроўню. Усе свае веды і майстэрства, усю сваю душу ён уклаў у кнігі. Скарынавы кнігі сталі ўнікальнымі помнікамі славян-скай культуры. Яны краналі сэрца і розум суайчыннікаў і па сённяшні дзень нясуць святло асветы, агульначалавечай мудрасці, цяпло і сілу жыватворчай духоўнай энергіі вялікага палачаніна. Я родам – з Адраджэння, ды цяперУсім часам, прастору я належу:Прадонню – прахам,А душой – бязмежжу,Іншабыццю разумна-чуйных сфер.Я родам – з Адраджэння… і таму жМяне ўзрушаюць зноў яго прыкметы!Зямному свету – ці стае Асветы,Унутранай асвечанасці душ?..Спазнаў я Слова як цялесны дух.Ён з нас жывы струменіць,Неўміручы!Пачаў я сеяць гэты дар магучы:Не азірайся, ўзяўшыся за плуг!Я множыў Слова, адліваў у шрыфце,Па полі белым сыпаў, як з сяўні.Патрэбна ж людзям столькі дабрыні,Святла,Прачыстай праўды з глыбініІ мудрасці – без іх хто мы, скажыце? Мікола Арочка Нарадзіўся Францыск Скарына каля 1490г. у Полацку і быў малодшым сынам купца Лукі Скарыны Першапачатковую адукацыю, па ўсёй верагод-насці, атрымаў у Полацку. А ў 1504г. быў залічаны ў Ягелонскі універсітэт у Кракаве. Праз два гады, у 1506г. Скончыў факультэт “сямі вольных мастац-тваў”, атрымаўшы вучоную ступень – бакалаўра. У 1509г. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польскі Жыгімонт Казіміравіч I Стары ўключыў Ф. Скарыну ў склад дыпламатычнага пасольства ў Данію.У 1512г. у італьянскім горадзе Падуі Скарына абараняе дыплом доктара медыцыны. Веды юнака, што прыбыў “з вельмі аддаленых краін”, былі ацэнены высока, а сам ён вызвалены ад платы за экзамены па беднасці. Памяць пра Скарыну свята захоўваецца ў Падуанскім універсітэце, дзе ў славутай “Зале сарака” ёсць яго партрэт, а ў 1992 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, зробленая скульптарам В. Янушкевічам. Пасля Падуі, пазнаёміўшыся з італьянскімі і чэшскімі першадру- камі, Скарына дзесьці вывучаў кнігавыдавецкую справу, перакла- даў на старабеларускую мову (дакладней, на яе варыянт, набліжа-ны да царкоўнаславянскай мовы) Свяшчэннае Пісанне. Гэта дало яму мажлівасць вельмі хутка, за 1517–1519 гг. выдаць у Празе чэшскай 23 кнігі (пачынаючы з Псалтыры (1517г.)) Старога Запавету Бібліі на вельмі высокім мастацка-паліграфічным ўзроўні. “Усякаму чалавеку трэба чытаць, бо кнігі – люстра нашага жыцця, лякарства для душы, пацеха ўсім смутным, найболей жа тым, то ў бедах і ў трудах знаходзяцца. Дзеля гэтага я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, доктар лекарскіх навук, - ведаючы тое, што ёсць найвышэйшая мудрасць, развага аб смерці, пазнанне самаго сябе і навука для будучыні, - пастанавіў друкаваць…” Ф. Скарына Біблія Францыска Скарыны выйшла ў свет раней за нямецкую Марціна Лютэра. Кніга кніг выдатнага палачаніна стала першай друкаванаю Бібліяй ва ўсходне- і паўднёваславянскіх народаў. Яна з’явілася амаль на паўстагоддзе раней за польскую Біблію і на 47 гадоў раней за “Апостала” Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца. На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, як мяркуюць даследчыкі, выява гербавай пячаткі Францыска Скарыны. Асноўны змест выявы -«Месяц сонечны" – атрыманне ведаў, фізічныя і духоў-ныя лекі чалавека. Побач з гербам знаходзіцца знак «вагі» (весы), які ўтвораны літарай "Т", што тлума-чыцца як «мікракосм, чалавек", і трохкутнік "дэльта", які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў. Шрыфты і гравюры з тыпаграфіі Скарыны выкарыстоўваліся кніга-выдаўцамі яшчэ цэлае стагоддзе. Смела адступаючы ад канонаў, Францыск Скарына падаў у Бібліі ўласны партрэт. Нават самога Бога чытачы ўбачылі без узаконенага царкоўнымі ўладамі німбу. За парушэнне царкоўных правілаў выдання Бібліі Скарыну маглі б спаліць на вогнішчы як ерэтыка. Галоўным жа “злачынствам” быў сам пераклад Бібліі дзеля таго, каб натхнёную Богам, але чалавечую кнігу мудрасці мелі магчымасць чытаць усе. Францыск Скарына аздобіў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі (некаторыя з іх, магчыма, зрабіў сам), па якіх можна вывучаць тагачаснае беларускае жыццё – побыт, адзенне, тэхніку будоўлі. Каб зрабіць кнігі больш даступнымі чытачам, Скарына тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаючы на палях выдання так званыя “глосы” (тлумачэнні). Акрамя гэтага, у кнігах Скарыны ўпершыню назіраюцца наступныя асаблівасці:• наяўнасць прадмоў (каля 50) і пасляслоўяў (62). Яны складаюць аснову літаратурна-публіцыстыч-най спадчыны першадрукара;• наяўнасць тытульных лістоў;• вялікія літары ў пачатку раздзелаў, геаграфіч- ных назвах, уласных імёнах (больш за 2000);• наяўнасць нумарацыі;• наяўнасць знакаў прыпынку;• наяўнасць ілюстрацый і інш. Акрамя публіцыстычнай спадчыны, Францыск Скарына пакінуў сваім нашчадкам і тры вершы. Вось верш з тытульнага ліста кнігі “Іоў”:Богу в троицы единомуко чти и ко славе.Матери его пречистойМарии к похвале,Всем небесным силами святым его к веселию,Людем посполитым к доброму научению. Гэта самы ранні ўзор беларускага літаратурнага вершаскладання. А вось верш Ф. Скарыны да біблейскай кнігі “Выхад”:Веруй в бога единаго,А не бери надармо имени его!Помни дни светые святити,Отца и матку чтити!Не забивай ни единаИ не делай греху блудна!Не вкради, что дружнего,А не давай сведецтва лживаго!Не пожедай жены ближнего,Ни имения или речи его! Вершы Скарыны былі прызначаны для лепшага разумення біблейскіх тэкстаў. Дзесьці каля 1520 года Францыск Скарына пераехаў з Прагі ў Вільню. Тут, у сталіцы Вялікага княства Літоўскага, беларуска-літоўскай дзяржавы, пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча, радцы Віленскага магістрата Багдана Онькава і князя, вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага, заснаваў першую ўсходне-славянскую тыпаграфію.У гэтай тыпаграфіі Скарына выдаў “Малую падарожную кніжыцу” (каля 1522), што паклала пачатак кнігадрукаванню на беларускіх землях.У 1525г. была надрукавана яшчэ адна кніга - “Апостал”, якая стала апошняй кнігай першадрукара: у час пажару ў Вільні тыпаграфія Францыска Скарыны згарэла. Менавіта з гэтай кнігі праз 40 гадоў пачнуць у Маскве расійскае кнігадрукаванне Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Жыццё Францыска Скарыны было напоўнена падарожжамі па Еўропе, узлётамі да вышыняў славы і горкімі расчараваннямі. Ён сустракаўся з Марцінам Лютэрам і дыскутаваў у Вільні з сусветнавядомым медыкам і алхімікам Парацэльсам. Быў сакратаром і прыдворным лекарам у віленскага біскупа Яна. Запрашаўся на службу да апошняга магістра Тэўтонскага Ордэну Альбрэхта Брандэнбургскага, які надаў яму шляхоцтва. Браў удзел у складанні Статуту Вялікага княства Літоўскага 1529г. Імкнучыся пашырыць святло навукі сярод усходніх суседзяў, Францыск Скарына прывёз вялікую партыю сваіх выданняў у Маскву. Прапанаваў тамтэйшым свецкім і духоўным валадарам наладзіць кнігадрукаванне. Але замест удзячнасці ўбачыў, як на загад маскоўскага князя з ягоных кніг склалі вялізнае вогнішча. У 1532г. Францыск Скарына арыштаваны быццам бы за няўплату братавых даўгоў. Каля 10 тыдняў быў вязнем пазнанскай турмы. Вызвалены 24 мая 1532г. паводле ахоўнай граматы (імунітэту) караля Жыгімонта I на знак прызнання заслугаў вучонага палачаніна перад Айчынаю. “няхай ніхто, апрача нас самых або спадкаемцаў нашых, ня мае права прыцягваць яго да суду і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд… няхай ніхто не адважыцца затрымліваць або арыштоўваць яго самога ці ягоную маёмасць пад страхам цяжкога пакарання… Дайце названаму доктару Францішку, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць прыгаданымі вышэй правамі, ільготамі і прывілеямі. Забараняю наагул умешвацца ў ягоныя справы, учыняць яму які-небудзь гвалт, змушаць да выканання нейкіх павіннасцяў ці гарадскіх службаў нароўні з іншымі жыхарамі таго места, якое ён сам абярэ для жыцця”. Такім месцам неўзабаве пасля вяртання з вязніцы на волю для Францыска Скарыны сталася Прага. У 1534г. ён запрошаны на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка батанічнага сада ў каралеўскім замку Градчаны, дзе знаходзіўся да 1539г. 4 кастрычніка 1535г. імя Францыска Скарыны апошні раз сустракаецца ў беларускіх дакументах. У Празе Францыск Скарына скончыў свой зямны шлях. Гэта адбылося не пазней 29 студзеня 1552г. Бо паводле граматы Фердынанда I ад гэтай даты, зацверджана права Сімяона Руса, сына Скарыны, на бацькаву спадчыну. “У змрочныя часы сярэдневякоўя, калі панавалі цемра, феадальны прыгнёт і рэлігійны ўціск, слаўны сын беларускай зямлі першы запаліў паходню, якая асвяціла дарогу да асветы. Праца, пачатая Францыскам Скарынаю, дала багатыя і плённыя ўсходы. Яго гуманістычныя традыцыі на беларускай зямлі развівалі далей Сымон Будны і Васіль Цяпінскі...” Сцяпан Александровіч “…Пройдуць многія стагоддзі, а ўдзячныя патомкі не перастануць звяртацца да невычар-пальнай спадчыны Скарыны. Вывучаючы гэтую спадчыну, яны заўсёды будуць захоўваць у памяці яго слаўнае імя.” Кандрат Крапіва Жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны прысвечаны энцыклапедычныя даведнікі і манаграфіі, зборнікі і раманы, артыкулы і вершы, празаічныя творы, што публікаваліся як у Беларусі, так і за яе межамі. Адным з першых беларускіх пісьменнікаў узняў у паэзіі, прозе і навуковай публіцыстыцы скарынаўскую тэму Максім Багдановіч (“Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”, “Безнадзейнасць”…). Творы рознага жанру прысвячалі Францыску Скарыне пісьменнікі:•Максім Гарэцкі, апавяданне “Фантазія”; • Змітрок Бядуля, эсэ “Францішак Скарына”;• Алесь Петрашкевіч, гістарычная драма “Напісанае застаецца”;• Мікола Арочка, драматычная паэма “Судны дзень Скарыны”;• Анатоль Клышка, “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”;• Алег Лойка, раман-эсэ “Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае”; • Уладзімір Караткевіч “Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі” і інш. Многія паэты напісалі ў гонар першадрукара вершы і балады(Г. Бураўкін, Р. Барадулін, В. Вітка, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, С. Законнікаў, М. Лужанін, Я. Сіпакоў, В. Шніп, П. Броўка і інш.) … Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,Аб горадзе Полацку слава ішла,-Друкар там выдатны Геогргій Скарына,Што зоры, рассыпаў па роднай краінеКрыштальныя словы навукі-святла;Нямала народаў з крыніц яго пілаІ брала ад мудрасці вечны агонь,У літарах першых знаходзячы сілу…Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзілаТакога выдатнага сына свайго!..Пятрусь Броўка, урывак з паэмы “Беларусь”

Приложенные файлы


Добавить комментарий